Нобэлеўскую прэмію міру за 2017 год атрымала ICAN
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
06.10.2017 13:16
Міжнародная кампанія па ліквідацыі ядзернай зброі - 450 арганізацый, прысутных у больш чым 95 краінах.
Бэрыт Райс-Андэрсэн, старшыня Нарвескага нобэлеўскага камітэта, трымае лагатып ICAN, пасьля таго, як арганізацыя была абвешчана ляўрэатам 2017 года Нобэлеўскай прэміі міру. EPA/HEIKO JUNGE NORWAY OUT
Нарвэскі Нобэлеўскі камітэт абвясьціў, што Нобэлеўскую прэмію міру за 2017 год атрымлівае ICAN – Міжнародная кампанія па ліквідацыі ядзернай зброі.
Кіраўнік нарвескага Нобэлеўскага камітэта Бэрыт Райс-Андэрсэн (Berit Reiss-Andersen) падкрэсьліла, што праца ICAN спрабуе прыцягнуць увагу да катастрафічных наступстваў для чалавецтва ў выпадку прымяненьня ядзернай зброі і працуе на карысьць забароны гэтага віду зброі.
Міжнародная кампанія па ліквідацыі ядзернай зброі зьяўляецца міжнароднай кааліцыяй 450 арганізацый, прысутных у больш чым 95 краінах ва ўсім сьвеце.
На Нобэлеўскую прэмію міру ў гэтым годзе было вылучана больш за 300 кандыдатаў, прыватных асоб і арганізацый.
Нобэлеўская прэмія міру зьяўляецца адзінай, якую прысуджае Нарвэскі Нобэлеўскі камітэт.
яс