Трэці дзень працягваецца галадоўка маладых лекараў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.10.2017 12:54
Яны дамагаюцца росту фінансаваньня аховы здароўя ў Польшчы да ўзроўню 6,8% ВУП за тры гады.
pixabay.com/CC0 Creative Commons
Трэці дзень у дзіцячым шпіталі ў Варшаве галадоўку вядзе каля 30 маладых лекараў. Яны дамагаюцца росту фінансаваньня аховы здароўя ў Польшчы да ўзроўню 6,8% ВУП за тры гады. 9% ВУП лекары патрабуюць дасягнуць праз 10 гадоў. Сёньня вечарам мае адбыцца сустрэча з прадстаўнікамі вышэйшага кіраўніцтва ведамства аховы здароўя.
Учора з маладымі лекарамі сустракаўся міністар Канстанты Радзівіл. Ён сказаў, што чакае адказу мэдыкаў на прапанову, зь якой ён выступіў тыдзень таму адносна росту зарплат лекараў-рэзыдэнтаў.
Маладыя лекары ў Польшчы, гэтак званыя рэзыдэнты, зарабляюць прыблізна 670 даляраў (2,5 тыс. злотых). Патрабуюць заробку роўнага дзьвюм сярэднім заробкам у краіне. Гэта прыблізна 2200 даляраў. Міністар сказаў, што заробак ня можа вырасьці больш, чым на 40 даляраў. Аднак прапануе 330 даляраў дадаткова для лекараў-рэзыдэнтаў, якія вывучаюць адну з шасьці дэфіцытных спэцыяльнасьцяў – у галіне агульнай хірургіі, тэрапіі ўнутраных хвароб, сямейнай тэрапіі, хуткай мэдыцынскай дапамогі, пэдыятрыі.
Маладыя лекары кажуць, аднак, што не саступяць у сваіх патрабаваньнях і не прымаюць прапановы міністра аховы здароўя.
яс