Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз хоча абкласьці падаткам Google ды FB

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.09.2017 08:45
На саміце ЭЗ у Таліне прынялі адпаведную дэклярацыю.
Foto: VALDA KALNINA/PAP/EPA.

У наступным годзе Эўрапейскі Зьвяз плянуе ўвесьці больш высокія падаткі для інтэрнэт-фірм з-за межаў Супольнасьці.

Гэткім чынам Брусэль хацеў бы выраўняць умовы вядзеньня бізнэсу эўрапейскіх ды замежных кампаній. Эўрачыноўнікі лічаць, што падатковыя меры прычыняцца да павышэньня канкурэнтаздольнасьці прадпрыемстваў са Старога кантынэнта. Такія заявы прагучалі прыканцы так званага "лічбавага саміту", што быў арганізаваны ў Эстоніі. У нарадзе ўзялі ўдзел кіраўнікі 28 краін Эўрапейскага Зьвязу.

Калі новыя правілы будуць прынятыя, у першую чаргу больш высокія падаткі будуць плаціць амэрыканскія інтэрнэт-гіганты, такія як Google і Facebook. Прыхільнікі зьмен лічаць, што кампаніі са Злучаных Штатаў плацілі дагэтуль занадта мала ў параўнаньні з эўрапейскімі фірмамі. Супраць гэтага выступаюць Ірляндыя і Люксэмбург. У згаданых краінах месьцяцца эўрапейскія філіялы большасьці неэўрапейскіх кампаній.

У ходзе саміту, які скончыўся ў Эстоніі, лідары Эўрапейскага Зьвяза размаўлялі ў асноўным пра пашырэньне лічбавых й разьвіцьцё новых тэхналёгій у Супольнасьці. У выніковай дэклярацыі гаворыцца, што да канца 2025 года будзе створаны адзіны лічбавы рынак, які забясьпечыць свабодны абмен дадзенымі, ды гарантуе кібэрбясьпеку.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт