Амаль 190 тыс. палякаў плянуюць выйсьці на пэнсію па новых правілаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.09.2017 11:56
Рэформа пэнсійнай сыстэмы ў Польшчы ўступае ў сілу з 1 кастрычніка бягучага году.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Амаль 190 тыс. палякаў плянуюць выйсьці на пэнсію паводле новых правілаў
Рэформа пэнсійнай сыстэмы ў Польшчы ўступае ў сілу з 1 кастрычніка бягучага году.
З 1 кастрычніка ў Польшчы ў сілу ўступае рэформа пэнсійнай сыстэмы, якая вяртае ранейшы ўзрост выхаду на пэнсію. Гаворка ідзе пра 65 гадоў для мужчын і 60 гадоў для жанчын.
Як паведаміла старшыня дзяржаўнага Фонду сацыяльнага страхаваньня Гертруда Ўсьціньска (Gertruda Uścińska) да сёньняшняга дня палякі падалі ў фонд амаль 190 тысяч заяваў аб выхадзе на пэнсію ў адпаведнасьці з новымі правіламі. Заявы можна было падаваць з 1 верасьня бягучага году.
Гертруда Ўсьціньска падкрэсьлівае, што выхад на пэнсію пасьля дасягненьня неабходнага пэнсійнага ўзросту, гэта прывілей, а не абавязак.
Кожны дадатковы год працы прычыняецца пад павышэньня памеру будучай пэнсіі на 8 -10%.
Старшыня Фонду сацыяльнага страхаваньня таксама дадала, што зараз права скарыстацца новымі правіламі мае 331 тысяч працоўных.
аз
З 1 кастрычніка ў Польшчы ў сілу ўступае рэформа пэнсійнай сыстэмы, якая вяртае ранейшы ўзрост выхаду на пэнсію. Гаворка ідзе пра 65 гадоў для мужчын і 60 гадоў для жанчын.
Як паведаміла старшыня дзяржаўнага Фонду сацыяльнага страхаваньня Гертруда Ўсьціньска (Gertruda Uścińska), да сёньняшняга дня палякі падалі ў фонд амаль 190 тысяч заяваў аб выхадзе на пэнсію ў адпаведнасьці з новымі правіламі. Заявы можна было падаваць з 1 верасьня бягучага году.
Гертруда Ўсьціньска падкрэсьлівае, што выхад на пэнсію пасьля дасягненьня неабходнага пэнсійнага ўзросту - гэта прывілей, а не абавязак.
Кожны дадатковы год працы прычыняецца пад павышэньня памеру будучай пэнсіі на 8 -10%.
Старшыня Фонду сацыяльнага страхаваньня таксама дадала, што зараз права скарыстацца новымі правіламі мае 331 тысяча працоўных.
аз