Logo Polskiego Radia
Print

Як савецкі афіцэр адмяніў ядзерную вайну

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.09.2017 14:48
Сёньня спаўняецца 34-я гадавіна з моманту, калі з-за збою электронікі ледзь ня выбухнулі ядзерныя ракеты.
Станіслаў ПятроўСтаніслаў Пятроўyoutube.com/screen

Ноччу з 25 на 26 верасьня 1983 году падпалкоўнік Станіслаў Пятроў дзяжурыў на стратэгічным камандным пункце ў 100 км ад Масквы, калі кампутар паведаміў пра пуск пяці балістычных ракет з амэрыканскай базы. Замест таго, каб адразу ж запусьціць працэдуру ўдару ў адказ, падпалкоўнік Пятроў прааналізаваў абстаноўку й прыйшоў да высновы, што інфармацыя пра старт амэрыканскіх ракет зьяўляецца вынікам збояў сыстэмы, пра што й паведаміў начальству. Хутка аказалася, што савецкі афіцэр меў рацыю.

Інфармацыя пра геройскі ўчынак Станіслава Пятрова стала вядомай толькі ў 1991 годзе на хвалі галоснасьці. На Захадзе яго назвалі “чалавекам, які выратаваў сьвет”. Сам жа Пятроў ня раз казаў журналістам, што не адчувае сябе героем, бо проста выконваў свае абавязкі.

У 1984 годзе ён быў звольнены ў запас і да канца сваіх дзён жыў сьціпла ў Падмаскоўі. Станіслаў Пятроў – ляўрэат шматлікіх прэмій і ўзнагарод за свой учынак, у тым ліку ўзнагароды ААН.

Станіслаў Пятроў памёр 19 мая 2017 году ва ўзросьце 77 гадоў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт