Logo Polskiego Radia
Print

Турцыя назвала тэрміны паставак расейскіх ЗРК С-400

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.09.2017 09:21
Расея накіруе ў Турцыю два дывізіёны С-400, яшчэ два дывізіёны будуць вырабленыя ў Турцыі.
Зэнітная ракетная сыстэма С-400 «Триумф»Зэнітная ракетная сыстэма С-400 «Триумф»www.mil.ru

Пастаўкі ЗРК С-400 расейскай вытворчасьці ў Турцыю пачнуцца на працягу двух гадоў, паведаміў прадстаўнік Сакратарыята абароннай прамысловасьці Турцыі (SSM) Ісмаіл Дэмір, перадае агенцтва Анадолу.

Паводле яго слоў, частка інфармацыі ў СМІ пра кантракт, заключаны паміж Расеяй і Турцыяй па сыстэмах С-400, не адлюстроўвае рэчаіснасьці.

«Мноства паведамленьняў на гэтую тэму прыводзяць да яшчэ большай блытаніны. Вядома, дата пачатку паставак вызначаная. Пакуль не хачу называць пэўную дату, паколькі вядуцца перамовы з расейскім бокам, каб наблізіць яе. Але магу сказаць, што пастаўкі пачнуцца на працягу як мінімум двух гадоў», – сказаў Дэмір.

У ліпені зьявілася інфармацыя аб тым, што Расея й Турцыя дасягнулі дамоўленасьці па ЗРК С-400. Выніковы кошт зьдзелкі павінен скласьці 2,5 млрд даляраў. Чакаецца, што Расея накіруе ў Турцыю два дывізіёны С-400, яшчэ два дывізіёны будуць вырабленыя ў Турцыі.

У верасьні Расея пацьвердзіла кантракт з Турцыяй па С-400. Адзначалася, што пастаўка гэтай зброі турэцкаму боку адказвае геапалітычным інтарэсам Расеі.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт