Расейскія спэцназаўцы прыбылі ў Беларусь
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        26.09.2017 08:11
                    
                                 
                
                
                    У Беларусі пройдуць чарговыя беларуска-расейскія вучэньні. 
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         У панядзелак, 25 верасьня, падразьдзяленьне асобнага злучэньня спэцыяльнага прызначэньня Паветрана-дэсантных войскаў Расеі прыбыло ў Менск для ўдзелу ў сумесных двухбаковых тактыка-спэцыяльных вучэньнях.
Паводле інфармацыі Мінабароны РФ, падчас вучэньняў, якія пройдуць на адным з палігонаў Узброеных сіл Беларусі, паміж сабой будуць узаемадзейнічаць падразьдзяленьні злучэньняў спэцыяльнага прызначэньня ПДВ Расеі й сіл спэцыяльных апэрацый УС Беларусі.
Падрыхтоўка да вучэньняў будзе ажыцьцяўляцца з 25 верасьня па 8 кастрычніка.
БелаПАН/вс
здымак мае ілюстрацыйны характар