Іран правёў пасьпяховае выпрабаваньне ракеты сярэдняга радыюсу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        23.09.2017 10:39
                    
                                 
                
                
                    Падобная ракета была паказаная падчас ваеннага параду, які ўчора прайшоў у Тэгеране. 
                
                
                    
                        
PAP/EPA/Abedin Taherkenareh
                     
                
                
                
               
                
                          
Іран правёў пасьпяховае выпрабаваньне ракеты сярэдняга радыюсу
Улады Ірану заявілі, што краіна правяла пасьпяховае выпрабаваньне новай балістычнай ракеты сярэдняга радыюсу. Дзяржаўнае тэлебачаньне паказала здымкі з запуску ракеты. Падобная ракета была паказаная падчас ваеннага параду, які ўчора прайшоў у Тэгеране. 
Падчас учарашняга параду іранскі прэзыдэнт Хасан Рухані заявіў пра павелічэньне ракетнага арсэналу краіны. Палітык адзначыў, што Іран ня будзе ў нікога прасіць на гэта дазволу. 
Іранскія СМІ паведамляюць, што ў адным з паказаных відаў зброі ёсьць балістычная ракета Харамшахр сярэдняга радыюсу, здольная праляцець да цэлі 2000 км. Паведамляецца, што зброя можа пераносіць некалькі боегаловак. Ракета названая як іранскі горад Харамшахр, занятым ірацкімі сіламі падчас іранска-ірацкай вайны ў 80-х гадах.
Улады Ірану заявілі, што краіна правяла пасьпяховае выпрабаваньне новай балістычнай ракеты сярэдняга радыюсу.
Дзяржаўнае тэлебачаньне паказала здымкі з запуску ракеты. Падобная ракета была паказаная падчас ваеннага параду, які ўчора прайшоў у Тэгеране. Падчас учарашняга параду іранскі прэзыдэнт Хасан Рухані заявіў пра павелічэньне ракетнага арсэналу краіны. Палітык адзначыў, што Іран ня будзе ў нікога прасіць на гэта дазволу. 
Іранскія СМІ паведамляюць, што ў адным з паказаных відаў зброі ёсьць балістычная ракета Харамшахр сярэдняга радыюсу, здольная праляцець да цэлі 2000 км. Паведамляецца, што зброя можа пераносіць некалькі боегаловак.
Ракета названая як іранскі горад Харамшахр, занятым ірацкімі сіламі падчас іранска-ірацкай вайны ў 80-х гадах.
ав