Logo Polskiego Radia
Print

Пачалася самая буйная апэрацыя па пошуку дзіцяці ў Белавескай пушчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.09.2017 09:10
Больш за тысячу чалавек шукаюць 10-гадовага хлопчыка.

У Беларусі пачалася самая буйная апэрацыя па пошуку дзіцяці ў Белавескай пушчы
Самая буйная ў Беларусі апэрацыя па пошуку дзіцяці пачалася ў суботу, 23 верасьня, у Белавескай пушчы. Шукаць 10-гадовага хлопчыка Максіма Мархалюка добраахвотнікі і валянцёры цяпер будуць пад кіраўніцтвам вопытных спэцыялістаў.
Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Гарадзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, у вёсцы Новы двор Сьвіслацкага раёна створаны апэратыўна-сытуацыйны штаб, у які ўвайшлі прадстаўнікі УУС, МНС, мясцовай выканаўчай улады і іншыя. Менавіта тут будзе зьбіраць усю інфармацыю, а таксама каардынаваць дзеяньні ўсіх удзельнікаў апэрацыі.
З кіраўнікоў гарадзенскай міліцыі ў штабе пастаянна знаходзіцца першы намесьнік начальніка УУС Гарадзенскага аблвыканкама Аляксандар Шастайла. На пасяджэньні штаба, якое завяршылася позна ўвечары 22 верасьня, ён асабліва папрасіў арганізаванасьці ад удзельнікаў пошукавых мерапрыемстваў, у першую чаргу гэта тычылася валянцёраў.
Па афіцыйных падліках, у пятніцу ў пошукавых мерапрыемствах прыняло ўдзел каля 1100 чалавек. Сёньня прыбыло яшчэ больш добраахвотнікаў.
«Цяпер абраная наступная тактыка: абсьледуюцца забалочаныя ўчасткі мясцовасьці, а таксама раней правераныя ўчасткі лесу. З надыходам цемры (у 20:00) усе людзі павінны пакінуць лес, так як будзе задзейнічаная беспілотная авіяцыя з цеплавізарам. Акрамя таго, на месцы працуюць вадалазы, тры верталёты МНС», – адзначыў Васілеўскі.
У прэс-службе таксама зьвярнулі ўвагу: пачала зьяўляцца дэзінфармацыі аб тым, што дзіця нібыта знайшлося. Напрыклад, такія паведамленьні зьявіліся ў чацьвер у розных групах у сацсетках і Viber.
Зьніклага ў Белавескай пушчы 10-гадовага Максіма Мархалюка шукаюць ужо восьмыя суткі. Хлопчык сышоў у лес за грыбамі ўвечары 16 верасьня і да гэтага часу не вярнуўся. Да пошукаў дзіцяці акрамя супрацоўнікаў міліцыі падключыліся байцы МНС, салдаты, валянцёры пошукава-выратавальных атрадаў, мясцовае насельніцтва.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт