Прэзыдэнт Румыніі адмяніў свой візыт у Кіеў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
22.09.2017 14:09
Прычынай стала прынятая ўкраінскім парлямэнтам рэформа адукацыі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Прычынай стала прынятая ўкраінскім парлямэнтам рэформа адукацыі, якая абмяжоўвае выкладаньне моў меншасьцяў. Гэтая сытуацыя адносіцца таксама да румынскай меншасьці ва Ўкраіне.
Клаўс Ёханіс плянаваў наведаць Украіну ў кастрычніку.
Прэзыдэнт Румыніі аб адмене візыту паведаміў Пятру Парашэнку падчас сустрэчы з нагоды сэсіі ААН у Нью-Ёрку. Ёханіс заблякаваў таксама візыт кіраўніка ўкраінскага парлямэнта ў Бухарэст.
Згодна з новым законам аб адукацыі школы нацыянальных меншасьцяў, у якіх выкладаньне большасьці прадметаў вядзецца на мовах меншасьцяў, павінны паступова перайсьці на ўкраінскую мову.
яс