ЗША й Паўднёвая Карэя правядуць новыя вучэньні 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        18.09.2017 09:53
                    
                                 
                
                
                    Манэўры пройдуць у кастрычніку з удзелам амэрыканскага атамнага авіяносца.
                
                
                    
                        
Zdjęcie ilustracyjneWikimedia Commons cc
                     
                
                
                
               
                
                         Злучаныя Штаты й Паўднёвая Карэя плянуюць у кастрычніку чарговыя сумесныя ваенныя вучэньні з удзелам амэрыканскай ударнай групы на чале з атамным авіяносцам. Сёньня паведаміў аб гэтым міністар абароны Паўднёвай Карэі.
Назва авіяносца, які мяркуецца задзейнічаць у мерапрыемстве, пакуль невядомая.
Інфармацыя зьявілася ўсьлед за правядзеньнем у КНДР чарговых ядзерных і ракетных выпрабаваньняў.
Вашынгтон, Сэул і Токіё правядуць сумесныя вучэньні ў пачатку кастрычніка на выпадак ракетнага ўдару з боку КНДР.
У пятніцу 15 верасьня, Паўночная Карэя запусьціла ракету неўстаноўленага тыпу ва ўсходнім кірунку. Раней 3-га верасьня КНДР правяла пасьпяховае падземнае выпрабаваньне вадароднага боезарада для міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты.
lenta.ru/яс