VII Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі завершыўся
Зараз арганізатары пачынаюць задумоўвацца пра тое, як і дзе правесьці наступны кангрэс.
У Варшаве завершыў сваю працу VII Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі.
Тэму працягвае Аляксандар Папко:
Свае даклады прадставілі некалькі соцень навукоўцаў з розных сфэраў навуковай дзейнасьці – да эканомікі па гендэрныя дасьледаваньні.
Усяго ў кангрэсе ўдзельнічала каля 300 навукоўцаў. Вялікая колькасьць з дасьледчыкаў прыехаць у Варшаву не змагла з-за лягістычных праблемаў і праблемаў з датацыямі, якія раптоўна ўзьніклі ў арганізатараў кангрэса.
Кангрэс прыйшлося праводзіць за значна меншыя сродкі, чым плянавалася. Аднак, як кажуць арганізатары і ўдзельнікі правядзеньне імпрэзы за гэткія невялікія сродкі, гэта ўжо посьпех.
Зараз арганізатары пачынаюць задумоўвацца пра тое, як і дзе правесьці наступны кангрэс. Мяркуецца, што мерапрыемства будзе кожны год мяняць месца свайго правядзеньня.
Сярод магчымых гарадоў, у якіх зьбяруцца беларускія навукоўцы пералічваюцца Беласток, Вільня, а нават Менск. Рашэньне па гэтай справе прымуць арганізатары навуковага форуму.
Аляксандар Папко