Віцэ-старшыня Эўракамісіі знэрваваў «Салідарнасьць» сваім выказваньнем
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        16.09.2017 18:36
                    
                                 
                
                
                    У адказ дзеячы прафсаюзу правялі маніфэстацыю каля прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Варшаве.
                
                
                    
                        
PAP/Paweł Supernak
                     
                
                
                
               
                
                         У Варшаве прайшоў пратэст прафсаюзу «Салідарнасьць» каля  прадстаўніцтва Эўракамісіі. Прафсаюз выступае супраць «умяшаньня  Эўракамісіі ў пытаньне зьніжэньня пэнсійнага ўзросту ў Польшчы».
Гаворка ідзе, у прыватнасьці, пра выказваньне віцэ-старшыні Эўракамісіі Франса Цімэрманса, які назваў дыскрымінацыяй той факт, што жанчыны й мужчыны ў Польшчы ідуць на пэнсію ў розным узросьце.
Прэс-сакратар «Салідарнасьці» Марэк Левандоўскі лічыць пазыцыю Эўракамісіі ўмяшаньнем ва ўнутраныя справы Польшчы й  падкрэсьлівае, што розны пэнсійны ўзрост – гэта не дыскрымінацыя жанчын,  а прывілей для іх.
Рэформа  пэнсійнага ўзросту ў Польшчы ўваходзіць у жыцьцё 1 кастрычніка. Рэформа  прадугледжвае, што пэнсійны ўзрост для мужчын складае 65 гадоў, а для жанчын – 60. Адзначым, што раней, з 2012 года, дзейнічаў закон аб паступовым павышэньні пэнсійнага ўзросту да 67 гадоў незалежна ад полу.
вс