Logo Polskiego Radia
Print

Колькасьць ахвяр урагану Ірма перавысіла 80 чалавек

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.09.2017 10:02
Больш за палову загінулых прыйшлася на выспы Карыбскага басэйна.
Зьнішчаны на Фларыдзе домЗьнішчаны на Фларыдзе домPAP/EPA/CRISTOBAL HERRERA

У выніку магутнага ўрагану Ірма ў Карыбскім басэйне й на паўднёвым усходзе ЗША загінуў ужо па меншай меры 81 чалавек.

Адзначаецца, што ў гэты лік уваходзяць як загінулыя непасрэдна ад самога ўрагану, так і ад яго наступстваў.

Паводле дадзеных СМІ, у ЗША ў выніку стыхіі загінулі ўжо ня менш як 38 чалавек, у тым ліку ў Фларыдзе 29 і яшчэ сем загінулых у суседніх штатах Джорджыя й Паўднёвая Караліна.

Больш за палову загінулых прыйшлася на выспы Карыбскага басэйна.

Нагадаем, паводле дадзеных, ураган Ірма нанёс шкоду на 300 млрд даляраў.

корреспондент/вс

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт