У чацьвер, 14 верасьня, пачынаюцца беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні “Захад-2017”. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля 3 тыс. расейскіх вайскоўцаў, самалёты й верталёты з РФ (іх дакладная колькасьць невядомая). У вучэньнях прымуць удзел больш за 7 тыс. беларускіх вайскоўцаў, 370 адзінак бронетэхнікі (зь іх - каля 140 танкаў), паўтары сотні адзінак артылерыі, больш за чатыры дзясяткі самалётаў і верталётаў.
На тэрыторыі Беларусі вучэньні будуць праходзіць на палігонах у Берасьцейскай, Менскай і Віцебскай абласьцях. На Захадзе яны ўспрымаюцца з заклапочанасьцю. У суседніх зь Беларусьсю краінах неаднаразова гучалі заявы палітыкаў, вайскоўцаў і экспэртаў пра тое, што расейскія войскі могуць застацца ў Беларусі й што іх будзе значна больш, чым заяўлена. Прагучала таксама вэрсія пра пляны “прарыву” ў Калінінградзкую вобласьць Расеі. Мы нападаць ні на каго не зьбіраемся, заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле сцэнару “Захаду-2017”, Беларусь і Расея мае праціўнікаў у выглядзе прыдуманых дзяржаў Весбарыя, Вейшнорыя й Лубенія, якія, нібыта, спрабуюць дэстабілізаваць сытуацыю на беларускай тэрыторыі. Таму засылаюць у нашу краіну і ў Калінінградзкую вобласьць “незаконныя ўзброеныя фармаваньні”. Задача вучэньняў - гэтага не дапусьціць.
Мінабароны Беларусі заявіла, што расейскія вайскоўцы павінны вярнуцца да сябе да 30 верасьня (самі вучэньні працягнуцца да 20 верасьня).

эўрарадыё/вс