Улады Польшчы плянуюць масава вучыць грамадзян страляць
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.09.2017 15:16
Міністэрства нацыянальнай абароны хоча, каб ціры былі ў кожным павеце.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Улады Польшчы плянуюць масава вучыць грамадзян страляць
Міністэрства нацыянальнай абароны хоча, каб ціры былі ў кожным павеце.
Міністэрства нацыянальнай абароны хоча, каб у кожным польскім павеце дзейнічаў цір. Міністар Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz) заявіў, што працэс стварэньня ціраў будзе праходзіць паступова й цягам некалькіх гадоў.
У будучым годзе такія аб’екты зьявяцца ў першых 20-30 польскіх паветах. Цірамі перш за ўсё будуць карыстацца вучні кадэцкіх клясаў, Войскі тэрытарыяльнай абароны, дзяржслужачыя, а таксама грамадзянскія асобы, якія хочуць папрактыкавацца ў стральбе.
Антоні Мацярэвіч сказаў, што яго міністэрства супрацоўнічае ў гэтым пытаньні зь мясцовымі органамі ўлады. Паводле яго, многія муніцыпалітэты выказалі зацікаўленасьць стварэньнем ціраў.
аз