Эўрапейскі суд адхіліў скаргі Славаччыны й Вугоршчыны
Нагадаем, скаргі суседзяў на прымусовае разьмеркаваньне бежанцаў на тэрыторыі ЭЗ падтрымала таксама Польшча.
Славаччына й Вугоршчына не памяняюць свайго стаўленьня да пытаньня бежанцаў. Сёньня Эўрапейскі суд у Люксэмбургу адхіліў скаргі гэтых краінаў па пытаньні прымусовага разьмеркаваньня бежанцаў на тэрыторыі ЭЗ.
Прэм'ер-міністар Славаччыны Робэрт Фіца заявіў, што хоць ён паважае рашэньне суду, то пазыцыя яго краіны ня зьменіцца. Паводле кіраўніка ўраду Славаччыны, трэба аказваць салідарнасьць інакш, чым шляхам прымусовага прыёму імігрантаў, якія й так „ня хочуць у нас заставацца”.
У сваю чаргу паводле кіраўніка дыпляматыі Вугоршчыны, рашэньне Эўрапейскага суду „вартае жалю” й „безадказнае”.
„Гэтае рашэньне ставіць пад пагрозу бясьпеку й будучыню ўсёй Эўропы”, - дадаў Пэтэр Сіярта.
Будапэшт і Браціслава ставяць пад сумнеў рашэньне Эўразьвязу, прынятае ў верасьні 2015 году. Яно ўводзіць абавязак разьмеркаваньня на тэрыторыі ўсіх членаў ЭЗ мігрантаў, якія пражываюць у лягерах у Грэцыі й Італіі.
Скаргу Славаччыны й Вугоршчыны падтрымала таксама Польшча.
аз
Славаччына й Вугоршчына не памяняюць свайго стаўленьня да пытаньня бежанцаў, заяўляюць улады згаданых краін. Сёньня Эўрапейскі суд у Люксэмбургу адхіліў скаргі гэтых краінаў наконт прымусовага разьмеркаваньня бежанцаў на тэрыторыі ЭЗ.
Прэм'ер-міністар Славаччыны Робэрт Фіца заявіў, што хоць ён і паважае рашэньне суду, то пазыцыя яго краіны ня зьменіцца. Паводле кіраўніка ўраду Славаччыны, трэба аказваць салідарнасьць інакш, а не шляхам прымусовага прыёму імігрантаў, якія й так „ня хочуць у нас заставацца”.
У сваю чаргу паводле кіраўніка дыпляматыі Вугоршчыны рашэньне Эўрапейскага суду „вартае жалю” й „безадказнае”.