Logo Polskiego Radia
Print

У ЗША Джорджа Сораса хочуць прызнаць тэрарыстам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.09.2017 07:19
Прэзыдэнт Дональд Трамп атрымаў пэтыцыю ў гэтай справе пры дапамозе адмысловай інтэрнэт-старонкі.
Джордж СорасДжордж СорасCC BY 2.5/commons.wikimedia.org

У ЗША Джорджа Сораса хочуць прызнаць тэрарыстам
Прэзыдэнт Дональд Трамп атрымаў пэтыцыю ў гэтай справе пры дапамозе адмысловай інтэрнэт-старонкі.
Прэзыдэнт Дональд Трамп атрымаў пэтыцыю, якая заклікае Дэпартамэнт юстыцыі прызнаць амэрыканскага фінансіста, інвэстара, філянтропа Джорджа Сораса тэрарыстам. Аўтары дакумэнта, які падпісалі больш за 100 тысяч чалавек, таксама патрабуюць канфіскацыі маёмасьці стваральніка сеткі дабрачынных арганізацый, вядомых як „Фонд Сораса”, паведамляе „Gazeta Polska Codziennie”.
Заяўнікі лічаць, што Джордж Сорас спрабуе дэстабілізаваць урад ЗША й падбухторвае амэрыканскае грамадзтва. Нагадаем бізнэсмэн, маёмасьць якога ацэньваецца ў 25 мільярдаў даляраў ЗША, зьяўляецца адным з асноўных спонсараў амэрыканскіх левых сілаў.
Прэзыдэнт ЗША атрымаў пэтыцыю па справе Сораса пры дапамозе старонкі We The People („Мы людзі”). Пры ейнай дапамозе амэрыканскія грамадзяне могуць перадаваць кіраўніку дзяржавы свае заявы. Аднак, каб Белы дом заняўся нейкай пэтыцыяй, на працягу аднаго месяца яе павінны падтрымаць ня менш за 100 тысяч чалавек.
Дакумэнт па справе Сораса неабходная колькасьць амэрыканцаў падтрымала на працягу двух тыдняў.
Як паведамляе „Gazeta Polska Codziennie”, амэрыканскія правыя сілы абвінавачваюць Джорджа Сораса ў падтрымцы левых баевікоў з „антыфашысцкай” арганізацыі Antifa, а таксама арганізацыі афраамэрыканцаў Black Lives Matter. Мэта - арганізацыя беспарадкаў і перасьледу кансэрватараў. Аднак пакуль амэрыканскія спэцслужбы гэтых абвінавачваньняў не пацьвердзілі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт