У Польшчы будуць павышаныя зарплаты настаўнікам
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.09.2017 11:28
На працягу трох гадоў зарплата настаўнікаў вырасьце на 15% - прэм'ер-міністар Бэата Шыдла.
500 польскіх злотыхNarodowy Bank Polski
Прэм'ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла з нагоды пачатку новага навучальнага году, які пачаўся ў краіне 4 верасьня, заявіла аб плянавым павышэньні заробкаў для настаўнікаў.
Паводле яе, на працягу трох гадоў зарплата настаўнікаў вырасьце на 15%. Першае павышэньне - на 5% - адбудзецца ў пачатку другога квартала 2018 года, а другое - з 1 студзеня 2019 года. Апошні этап павышэньня заробкаў для настаўнікаў будзе завершаны 1 студзеня 2020 года, сказала кіраўнік Кабміну Польшчы.
Да гэтага часу прафсаюзы крытычна ацэньвалі заявы пра павышэньне заробкаў у сфэры адукацыі. Настаўнікі, якія ўваходзяць у прафсаюз «Салідарнасьць», патрабуюць, каб 15-працэнтнае павелічэньне зарплат было скончанае ўжо ў студзені 2018 года.
Прафсаюз прыгразіў пратэстам, калі ўрад адмовіцца выканаць гэтае патрабаваньне. Улады Польшчы маюць намер перагледзець законапраект аб фінансаваньні сфэры адукацыі 12 верасьня.

вс