Logo Polskiego Radia
Print

Названыя найлепшыя гарады для падарожжаў на выходныя

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.09.2017 10:03
На першым месцы - харвацкі Задар, у першую дзясятку ў сьпісе гарадоў трапіў Менск.
Горад Задар, ХарватыяГорад Задар, Харватыяpixabay.com/Public Domain CC0

Выданьне The Times назвала лепшыя гарады сьвету для паездак на выходныя. Поўны сьпіс уключыў трыццаць гарадоў, лідарам сярод якіх быў прызнаны Задар у Харватыі.
Выданьне паведамляе, што ў Задары добра захаваўся сярэднявечны цэнтар і старажытнарымскія руіны. Таксама ў горадзе разьмешчана мноства кавярняў і бістро для аматараў розных сусьветных кухняў.
На другім месцы ў рэйтынгу ідзе македонскі Охрыд, які ўключаны ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Гэты горад адметны разьмешчанай у ім крэпасьцю цара Самуіла, а таксама аднайменным возерам Охрыд.
Трэцяе месца ў рэйтынгу заняла харвацкая Пула - горад, які прываблівае ўвагу старажытным амфітэатрам, а таксама цэнтральным рынкам.
У першую дзясятку таксама ўвайшлі Дынар (Францыя), Менск (Беларусь), Варна (Балгарыя), Ольбія (Італія), Браціслава (Славакія), Мальмё (Швэцыя) і Херас (Гішпанія).

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт