Наступствы непагадзі ў Менску: упалі 25 дрэваў, пашкоджаныя 17 машын
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        05.09.2017 08:27
                    
                                 
                
                
                    У сталіцы ішоў моцны дождж, вецер узмацніўся, яго парывы дасягалі 15 мэтраў за сэкунду.
                
                
                    
                        
Фота: 112.by
                     
                
                
                
               
                
                         Ратавальнікі апублікавалі інфармацыю пра наступствы непагадзі ў Менску. 4 верасьня каля 19-й гадзіны ў сталіцы ішоў моцны дождж, вецер узмацніўся, яго парывы дасягалі 15 мэтраў за сэкунду.
Як інфармуе прэс-служба МНС, агулам упалі 25 дрэваў (у тым ліку на праезную частку й на аўтамабілі), былі пашкоджаны 17 машын, 2 дахі будынкаў. Падчас падзеньня мэталічнага каркасу прыпынку грамадзкага транспарту на вуліцы Брыля пацярпелі 3 чалавекі: двое мужчын ва ўзросьце 20 і 56 гадоў і 19-гадовая дзяўчына. Імі заняліся мэдыкі.
На вуліцы Куйбышава дрэва ўпала на балькон кватэры на пятым паверсе.
эўрарадыё/вс