Злодзей украў пляншэт, а прылада зрабіла фота й выслала ўладальніку (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.08.2017 12:57
Спэцыяльнае прыкладаньне ня толькі сфатаграфавала злачынцу, але й выслала яго каардынаты GPS.
pixabay.com/Public Domain/CC0
Паліцыя гораду Познань абʼявіла ў вышук маладога мужчыну, які ўкраў з аўтамабіля пляншэт. Затрыманьне злодзея зьяўляецца выключна пытаньнем часу, паколькі ўладальнік пляншэта загрузіў у прыладу спэцыяльнае прыкладаньне, якое робіць здымкі й высылае іх яму на іншую прыладу.
Акрамя таго, прыкладаньне зазначае лякалізацыю GPS і каардынаты высылае ўладальніку. Прыкладаньне ўключаецца ў момант, калі нехта спрабуе зламаць пароль доступу да мабільнай прылады. Тое ж самае здарылася і з гора-злодзеем.
вс
фота: policja.pl