Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве сакратар NATO размаўляў пра пагрозы з боку Расеі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.08.2017 13:21
Міністар замежных спраў Польшчы расказвае па кулісы сустрэчы з Енсам Столтэнбэргам.
PAP/Paweł Supernak

У Варшаве сакратар NATO размаўляў пра пагрозы з боку Расеі
Міністар замежных спраў Польшчы расказвае па кулісы сустрэчы з Енсам Столтэнбэргам.
Вітальд Вашчыкоўскі пацьвярджае, што падчас размовы з генэральным сакратаром NATO гаворка ішла пра пагрозы з боку Расеі. Не абышлося без тэмы расейска-беларускіх вучэньняў «Захад 2017», якія зьяўляюцца істотнай падзеяй для NATO і дзяржаваў гэтак званага ўсходняга флянгу альянсу. «Таму Польшча, Румынія і Турцыя, то бок найбольшыя краіны ўсходняга флянгу, сустрэліся з сакратаром NATO. Гэта быў важны элемэнт дыскусіі», – расказаў wpolityce.pl міністар Вашчыкоўскі.
Другой тэмай было падвядзеньне вынікаў рэалізацыі рашэньняў Паўночнаатлянтычнага альянсу з мінулага году. Па-трэцяе, абмяркоўваўся саміт NATO, які адбудзецца ў ліпені ў 2018 годзе ў Брусэлі.
«Мы размаўлялі, між іншым, пра рашэньні, якія альянс павінен узяць пад увагу ў кантэксьце пагрозаў з боку Расеі і тэрарызму», – дадаў Вітальд Вашчыкоўскі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт