Міністар: Польшча не павінна баяцца вучэньняў "Захад 2017"
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
25.08.2017 10:16
Паводле віцэ-міністра абароны, усходнія суседзі Польшчы знаходзяцца пад значна большай пагрозай, чым палякі.
Міністар Томаш Шаткоўскі.PR24
Польшча не павінна баяцца ў сувязі з расейска-беларускімі манэўрамі «Захад-2017» – заявіў на хвалі Польскага радыё 24 віцэ-міністар нацыянальнай абароны Томаш Шаткоўскі. Адначасова ён дадаў, што непакоіць усё большы размах расейскіх манэўраў.
Віцэ-міністар таксама сказаў, што Польшча прадпрымае захады, якія павінны павялічваць яе бясьпеку ў выпадку магчымых пагроз.
Т. Шаткоўскі: Мы дапасоўваем стратэгію польскага войска, але NATO гэта таксама робіць. На саміце ў Варшаве кіраўніцтва альянсу ўсё ж прыняло рашэньне разьмясьціць свае адзінкі на ўсходнім флянгу. Праўда, гэта яшчэ не вялікія фармаваньні, але ўсё ж баявыя. Акрамя гэтага ёсьць амэрыканскія жаўнеры, зь якімі мы сьцісла супрацоўнічаем. Калі б у рамках вучэньняў «Захад 2017» адбылося б нешта надзвычайнае, то гэта тычылася б усяго Захаду.
Паводле віцэ-міністра абароны, у кантэксьце расейска-беларускіх вучэньняў усходнія суседзі Польшчы знаходзяцца пад значна большай пагрозай, чым палякі.

ав