Расейскі АМАП не пускаў беларусаў на тэрыторыю мэмарыяльнага комплексу «Катынь»
23 жніўня беларуская дэлегацыя прыехала ў Катынскі лес (Смаленшчына), дзе знаходзіцца мэмарыял, каб ушанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. На акцыю, прымеркаваную Эўрапейскаму дню памяці ахвяраў сталінізму і нацызму, прыехала каля 50 асобаў. Паездку беларусаў у Катынь арганізаваў рух «За свабоду» і рух салідарнасьці «Разам».
Напярэдадні прыезду беларусаў мясцовыя камуністы анансавалі контракцыю, а самы папулярны ў Смаленскай вобласьці сайт readovka.ru паведаміў, што беларусы рыхтуюць «правакацыю».
«Заплянаваная паездка – чарговая антырасейская акцыя, якая перакрэсьлівае савецкі пэрыяд у нашай гісторыі ды ставіць знак роўнасьці паміж СССР і нацысцкай Нямеччынай, што, па сутнасьці, зьяўляецца пераглядам вынікаў Другой сусьветнай вайны», – мяркуе аўтар артыкулу Плацек Запецек.
Пачаткова на тэрыторыю мэмарыяльнага комплексу «Катынь» таксама не хацелі пускаюць журналістаў «Белсату» Любоў Лунёву і апэратара Алеся Сіліча. Пасьля праверкі дакумэнтаў паліцыянты вырашылі нікога не затрымліваць.
Акрамя паліцыянтаў беларусаў у Катынскім лесе сустрэлі людзі з партрэтамі Сталіна. Мясцовыя камуністы нават зрабілі адмысловую расьцяжку з перакрэсьленым бел-чырвона-белым сьцягам.

ав/Белсат