«Боязь беларуска-расейскіх вучэньняў хранічная»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        22.08.2017 20:07
                    
                                 
                
                    
                
                
                    «Галоўнае, што адпрацоўваецца – гэта дастаўка войск у Беларусь, бо стрэльбы можна адпрацаваць і ў Расеі, не выклікаючы занепакоенасьці суседзяў».
                
                
                    
                        
Су-30СМ ВПС Расеіcommons.wikimedia.org/Russian Ministry of Defence/CC BY 4.0
                     
                
                
                
               
                
                         У канцы ліпеня адзін зь лідараў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў запрапанаваў Мінабароны Беларусі стварыць грамадзкую камісію, якая б назірала за беларуска-расейскімі вучэньнямі «Захад-2017». Нагадаем, манэўры заплянаваныя на 14-20  верасьня гэтага года.
Яны выклікаюць шмат пытаньняў у суседніх краін,  напрыклад, Польшчы. У прыватнасьці, тэме вучэньняў будзе прысьвечаная  сустрэча прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды й генэральнага сакратара НАТА Енса Столтэнбэрга.
І  вось, 21 жніўня Дзьмітрыеў падаў у Міністэрства абароны Беларусі сьпіс  камісіі зь сямі чалавек. У яе склад увайшлі, у прыватнасьці, вайсковы  экспэрт і аглядальнік Аляксандр Алесін, былы карэспандэнт газэты  Мінабароны «Во славу Родины», афіцэр Сяргей Вазьняк, кіраўнік праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.
Мы зьвязаліся з Аляксандрам Алесіным. Экспэрт зазначае, што «боязь беларуска-расейскіх вучэньняў хранічная». Аглядальнік лічыць, што суседзям Беларусі ня трэба баяцца прысутнасьці расейскіх войск на вучэньнях. «Галоўнае, што адпрацоўваецца – гэта дастаўка расейскіх войск у Беларусь, бо стрэльбы можна адпрацаваць і ў Расеі, не выклікаючы занепакоенасьці суседзяў», – кажа Алесін.
Валеры Саўко
поўная размова ў далучаным гукавым файле
здымак мае ілюстрацыйны характар