Logo Polskiego Radia
Print

Італія: дзьве сьмяротныя ахвяры землятрусу, 39 параненых

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.08.2017 11:22
Землятрус адбыўся на высьпе Іскʼя, недалёка Нэапалю.
PAP/EPA/ITALIAN CARABINIERI POLICE HANDO

Італія: дзьве сьмяротныя ахвяры землятрусу, 39 параненых
Землятрус адбыўся на высьпе Іскʼя, недалёка Нэапалю.
Цягам 10 гадзін, якія мінулі ад штуршку, выратавальнікі выцягнулі з развалін некалькі чалавек. Адной са сьмяротных ахвяр зьяўляецца жанчына, якую ўдарыў фрагмэнт царквы.
Пашкоджаньні, выкліканыя землятрусам, вельмі вялікія. Абрынуліся жылыя будынкі, зьнішчаныя многія гатэлі. Сотні людзей правялі ноч пад адкрытым небам. З італьянскай выспы выяжджаюць турысты. У партах утвараліся велізарныя чэргі з тых, хто хацеў як мага хутчэй пакінуць выспу, а ноччу ў напрамку Нэапалю і ваколіц выплылі некалькі дадатковых паромаў.
Землятрус адбыўся каля 21 гадзіны, калі тысячы турыстаў знаходзіліся ў рэстаранах і крамах. Выбухнула паніка, перапужаныя людзі выбягалі на вуліцы і прымалі рашэньне застацца звонку, баючыся новых штуршкоў.
Штуршкі сілаю 4 балы па шкале Рыхтэра адбыліся на глыбіні 10 кілямэтраў. Яны таксама адчуваліся ў раёне Нэапалю. Штуршок адбыўся амаль год пасьля трагічнага землятрусу ў цэнтральнай Італіі, калі жыцьцё страціла 300 чалавек.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт