У Менску пройдзе выстава прац жанчын, якія перажылі хатні гвалт
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.08.2017 08:09
Курс арт-тэрапіі для жанчын, пацярпелых ад гвалту ў сям’і, арганізаваны Фондам ААН у галіне народанасельніцтва.
pixabay.com/Public Domain CC0
У Менску пройдзе выстава працаў жанчын, якія перажылі хатні гвалт
У Менску ў лістападзе пройдзе выстава творчых працаў жанчын, якія перажылі хатні гвалт. Гэтая выстава стане вынікам курсу “Адкрытая жыць”. Курс арт-тэрапіі для жанчын, пацярпелых ад гвалту ў сям’і, арганізаваны Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА).
Майстар-клясы праводзіць вядомая мастачка Ніка Сандрас. У чэрвені яна наведала шэлтэр грамадзкага аб’яднаньня “Радзіслава”, паразмаўляла зь яго кліенткамі й вырашыла ня толькі навучыць іх маляваць, але й праз малюнак распавядаць свае жыцьцёвыя гісторыі. Мастачка правядзе два курсы: “10 натхненьняў прыроды” й “Батанічная ілюстрацыя”. Увесь курс уключае ў сябе 14 заняткаў па арт-тэрапіі й маляваньні, якія даюць удзельніцам магчымасьць вярнуць упэўненасьць у сабе, раскрыць таленты, адчуць сябе ў бясьпецы.
На сёньня ў шэлтэры “Радзіславы” жыве 26 жанчын, якім аказваюць сацыяльна-псыхалягічную падтрымку ды іншыя паслугі па выхадзе з крызыснай сытуацыі.
белта/эўрарадыё/вс
У Менску ў лістападзе пройдзе выстава творчых працаў жанчын, якія перажылі хатні гвалт. Гэтая выстава стане вынікам курсу “Адкрытая жыць”. Курс арт-тэрапіі для жанчын, пацярпелых ад гвалту ў сям’і, арганізаваны Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА).
Майстар-клясы праводзіць вядомая мастачка Ніка Сандрас. У чэрвені яна наведала шэлтэр грамадзкага аб’яднаньня “Радзіслава”, паразмаўляла зь яго кліенткамі й вырашыла ня толькі навучыць іх маляваць, але й праз малюнак распавядаць свае жыцьцёвыя гісторыі.
Мастачка правядзе два курсы: “10 натхненьняў прыроды” й “Батанічная ілюстрацыя”. Увесь курс уключае ў сябе 14 заняткаў па арт-тэрапіі й маляваньні, якія даюць удзельніцам магчымасьць вярнуць упэўненасьць у сабе, раскрыць таленты, адчуць сябе ў бясьпецы.
На сёньня ў шэлтэры “Радзіславы” жыве 26 жанчын, якім аказваюць сацыяльна-псыхалягічную падтрымку ды іншыя паслугі па выхадзе з крызыснай сытуацыі.
белта/эўрарадыё/вс