Фінляндыя: узброены нажом чалавек напаў на мінакоў
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
18.08.2017 17:10
Трагедыя адбылася ў горадзе Турку, загінулі дзьве асобы, восем - параненыя.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain
Двое чалавек былі забітыя і восем параненыя чалавекам з нажом, які напаў на мінакоў у цэнтры фінскага горада Турку. Паліцэйскія прымянілі агнястрэльную зброю, паранілі й затрымалі злачынцу.
Паліцыя Турку заклікала жыхароў па магчымасьці абмінаць цэнтар гораду. Былі зачыненыя аэрапорт і чыгуначны вакзал. Пасьля нападу ў Турку паліцыя ўзмацніла ахову галоўных чыгуначных вакзалаў краіны, а таксама аэрапорту ў сталіцы Фінляндыі Хэльсінкі.
PAP/ап