Расея прывяла войскі СПА ў павышаную гатоўнасьць
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
11.08.2017 18:14
Напружаньне ў стасунках паміж Паўночнеай Карэяй і ЗША прымушае рэагаваць суседнія краіны.
Зэнітная ракетная сыстэма С-400 «Триумф»www.mil.ru
Расея прывяла войскі супрацьпаветранай абароны на Далёкім Усходзе ў стан павышанай баявой гатоўнасьці. Як паведаміў кіраўнік камісіі па абароне Дзярждумы Расеі Віктар Озераў, гэта зьвязана з павышэньнем напружаньня паміж Паўночнай Карэяй і ЗША.
Віктар Озераў заявіў, што расейскія сыстэмы супрацьпаветранай абароны адсочываюць любы рух у рэгіёнах, дзе разьмешчаныя паўночнакарэйскія пускавыя ўстаноўкі. Озераў растлумачыў, што Расея павышае баегатоўнасьць, бо рыхтуецца да магчымых непрадбачаных сытуацыяў, напрыклад, да таго, што Паўночная Карэя сапраўды запусьціць ракеты й яны адхіляцца ад курсу.
IAR/ап