Logo Polskiego Radia
Print

Радаслаў Сікорскі хацеў, каб польскі нафтаперапрацоўчы завод купіў Ігар Сечын

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.08.2017 13:19
СМІ публікуюць запісы размовы былога міністра замежных спраў з тагачасным старшынём польскага нафтавага канцэрну Orlen.
Rafineria w MożejkachRafineria w MożejkachBy Algirdas at the Lithuanian language Wikipedia, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7821975

Радаслаў Сікорскі хацеў, каб польскі нафтаперапрацоўчы завод купіў Ігар Сечын
СМІ публікуюць невядомыя да гэтага часу запісы размовы былога міністра замежных спраў з тагачасным старшынём польскага нафтавага канцэрну Orlen Яцэкам Краўцам. Тэмай размовы зьяўляецца нафтаперапрацоўчы завод у летувіскіх Мажэйках, які належыць польскаму канцэрну. Яцэк Кравец гаворыць Радаславу Сікорскаму, што НПЗ хоча купіць Ігар Сечын, чалавек Пуціна і ФСБ. Яго кампанія «Роснефть» ахопленая амэрыканскімі санкцыямі пасьля расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.
Падчас размовы Яцэк Кравец гаворыць, што ёсьць адзін пакупнік. Ім зьяўляецца Ігар Сечын, які, будучы віцэ-прэм’ерам Расеі, ужо хацей купіць польскі НПЗ. Ігар Сечын у пуцінскай палітычнай сыстэме зьяўляецца адной з самых уплывовых асоб, нефармальна лідарам фракцыі «сілавікоў», прадстаўніком даўнейшай і цяперашняй бясьпекі, вайскоўцаў і сэктара ўзбраеньняў. Лічыцца, што гэтая фракцыя зьяўляецца прыхільнікам агрэсіўнай замежнай экспансіі Расеі.
Падчас размовы ў рэстаране «Sowa i Przyjaciele» Радаслаў Сікорскі раіць старшыні Orlen, як размаўляць з уладамі ў Вільні, якія нібыта ўскладнялі канцэрну жыцьцё. Пры гэтым былы міністар замежных спраў Польшчы выкарыстоўвае, мякка кажучы, не дыпляматычны тон.

TVP Info/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт