Logo Polskiego Radia
Print

Замежны капітал робіць стаўку на Польшчу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.08.2017 08:17
Кампаніі з удзелам замежнага капіталу ў пераважнай большасьці ствараюцца ў Мазавецкім ваяводзтве (44%).
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Замежны капітал робіць стаўку на Польшчу
Кампаніі з удзелам замежнага капіталу ў пераважнай большасьці ствараюцца ў Мазавецкім ваяводзтве (44%).
Амаль 4 тысячы кампаній з замежным капіталам былі зарэгістраваныя ў Польшчы ў першай палове бягучага году. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Дзяржаўнага судовага рэестра.
Паводле Цэнтра эканамічнай інфармацыі, калі гэтыя тэмпы захаваюцца, то сёлета ў краіне будзе зарэгістравана на 7% замежных кампаніяў больш, чым у рэкордным 2016 годзе.
Што прыцягвае замежных інвэстараў у Польшчу? Паводле старшыні Цэнтра эканамічнай інфармацыі Яраслава Навротка (Jarosław Nowrotek), добрая эканамічная сытуацыя, спрыяльныя макраэканамічныя паказчыкі й пэрспэктывы для эканомікі.
„Польская эканоміка пачынае ўваходзіць у групу лепшых эканомікаў сьвету. Яна стабільная й надзейная, а ВУП пастаянна расьце. Проста тут можна рабіць бізнэс, і за мяжой пра гэта ведаюць”, - кажа экспэрт банку BZ WBK Марцін Люзіньскі (Marcin Luziński).
Кампаніі з удзелам замежнага капіталу пераважна ўзьнікаюць у Мазавецкім ваяводзтве (44%). На другім месцы апынулася Малапольскае ваяводзтва (11%), а на трэцім - Ніжнесылескае (9%).
У сваю чаргу найменш такіх кампаніяў узьнікае ў Сьвентакшыскім, Вармінска-Мазурскім, Апольскім, Куяўска-Паморскім, Любускім ваяводзтвах.
У 2017 большасьць прадпрыемстваў з замежным капіталам узьнікла ў Варшаве - 1,3 тысячы. Чарговыя месцы займаюць Кракаў (390), Уроцлаў (273), Шчэцін (209), Познань (157). Сярэдні стартавы капітал такіх кампаніяў складае амаль 80 тысяч злотых (больш за 18 тысяч 800 эўра).
Замежныя кампаніі працуюць у асноўным у гандлі (33%), будаўніцтве (12%), вытворчасьці (10%). Будаўніцтвам займаецца 157 кампаній з замежным капіталам. Замежнікі таксама заснавалі ў Польшчы 135 рэстаранаў й 132 транспартныя кампаніі.
pb.pl/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт