Logo Polskiego Radia
Print

Польшча не прыпыніць работы ў Белавескай пушчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.07.2017 14:11
Гэта адказ польскага боку на рашэньне Эўрапейскага суда.
PAP/Tomasz Gzell

Польшча не прыпыніць работаў у Белавескай пушчы
Гэта адказ польскага боку на рашэньне Эўрапейскага суда.
„Работы ў Белавескай пушчы ня будуць прыпыненыя”, - сказаў міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка (Jan Szyszko). Гэта адказ Польшчы на рашэньне Эўрапейскага суда, які пастанавіў аб прыпыненьні ўсіх работ у Белавескай пушчы да часу прыняцьця канчатковага рашэньня па гэтай справе.
Міністaр аховы навакольнага асяродзьдзя на прэс-канфэрэнцыі падкрэсьліў, што Польшча дзейнічае ў адпаведнасьці з заканадаўствам ЭЗ.
„Мы ўводзім меры па ахове біятопаў і гатункаў, вызначаных у Белавескай пушчы ў адпаведнасьці з заканадаўствам Эўразьвязу”, - сказаў міністар Шышка.
Канчатковае рашэньне аб магчымай забароне выразкі дрэваў у пушчы судзьдзі ЭЗ прымуць пасьля таго, як пазнаёмяцца з аргумэнтамі польскага боку.
Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя павінна пазнаёміць Эўрапейскі суд са сваёй пазыцыяй да 4 жніўня. Міністар Ян Шышка запэўнівае, што згаданы тэрмін ня будзе парушаны.
аз

„Работы ў Белавескай пушчы ня будуць прыпыненыя”, - сказаў міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка (Jan Szyszko). Гэта адказ Польшчы на рашэньне Эўрапейскага суда, які загадаў прыпыніць усе работы ў Белавескай пушчы да часу прыняцьця канчатковага рашэньня па гэтай справе.

Міністaр аховы навакольнага асяродзьдзя на прэс-канфэрэнцыі падкрэсьліў, што Польшча дзейнічае ў адпаведнасьці з заканадаўствам ЭЗ.

„Мы ўводзім меры па ахове біятопаў і гатункаў, вызначаных у Белавескай пушчы ў адпаведнасьці з заканадаўствам Эўразьвязу”, - сказаў міністар Шышка.

Канчатковае рашэньне аб магчымай забароне вырубкі дрэваў у пушчы судзьдзі ЭЗ прымуць пасьля таго, як пазнаёмяцца з аргумэнтамі польскага боку.

Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя павінна пазнаёміць Эўрапейскі суд са сваёй пазыцыяй да 4 жніўня. Міністар Ян Шышка запэўнівае, што згаданы тэрмін ня будзе парушаны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт