Logo Polskiego Radia
Print

Пасажырка нарадзіла дзіця ў самалёце над Атлянтычным акіянам (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.07.2017 17:23
Хлопчык Мікалай нарадзіўся на борце самалёту на вышыні 12 тыс. мэтраў.
Капітан і бартавы пэрсанал зь МікалаемКапітан і бартавы пэрсанал зь Мікалаем

Пасажырка нямецкай авіякампаніі Lufthansa нарадзіла ў самалёце дзіця над Атлянтычным акіянам на вышыні 12 тыс. мэтраў.

Самалёт Airbus A-340-313 выконваў рэйс з калюмбійскай Багаты ў Франкфурт-на-Одэры. Калі самалёт быў бліжэй да Эўропы, у 38-гадовай балгаркі пачаліся схваткі.

Як паведамляе прэс-служба авіякампаніі, бартавы пэрсанал перавёў пасажыраў у пярэднюю частку лайнэра, а ў задняй стварыў свайго роду «радзільную палату». Роды прымалі сьцюардэсы й трое лекараў, якія якраз былі на борце самалёту.

Працэс родаў прайшоў без ускладненьняў. Хлопчык, які атрымаў імя Мікалай, нарадзіўся здаровым, ён адчувае сябе вельмі добра, гэтаксама, як і маці. Нягледзячы на гэта, капітан прыняў рашэньне прызямліцца ў бліжэйшым эўрапейскім аэрапорце, якім аказаўся брытанскі Манчэстэр.

Паводле капітана Курта Маера, цягам яго 37-гадовай карʼеры гэта першы выпадак родаў у самалёце, якім ён камандаваў. Пра Мікалая пасажырам паведаміла старэйшая сьцюардэса Каралін ван Ош. «Пасажыры сустрэлі хлопчыка гучнымі аплядысмэнтамі, усе былі шчасьлівыя, што ўсё добра закончылася», – кажа яна.

На борце лайнэра знаходзіўся 191 пасажыр і 13 членаў экіпажа.

З 1965 года на бортах самалётаў авіякампаніі Lufthansa нарадзілася 11 дзяцей. Lufthansa дазваляе лётаць пасажыркам да 36-га тыдня цяжарнасьці, ад 28-га тыдня жанчына павінна мець даведку ад гінэколяга.

вс

фота: авіякампанія Lufthansa

Капітан
Капітан Курт Маер і старэйшая сьцюардэса Каралін ван Ош
Старэйшая
Старэйшая сьцюардэса Каралін ван Ош зь Мікалаем

А
А гэта ўласна Мікалай, які нарадзіўся над Атлянтыкай на вышыні 12 тыс. мэтраў
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт