У Стамбуле жанчыны пратэставалі супраць абмежаваньняў у нашэньні адзеньня
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
30.07.2017 10:04
Жанчыны зладзілі акцыю супраць патрабаваньняў насіць традыцыйную вопратку.
youtube.com/screen
У Стамбуле жанчыны выйшлі на марш супраць абмежаваньняў у нашэньні адзеньня
Жанчыны зладзілі акцыю супраць патрабаваньняў насіць традыцыйную вопратку.
Сотні жанчын у Стамбуле прынялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць гвалту й патрабаваньняў мужчын насіць больш традыцыйную вопратку.
Марш адбыўся ў суботу, 29 ліпеня, і атрымаў назву «Не чапай мой вобраз». Жанчыны несьлі ў руках вешалкі з джынсавымі шортамі, якія некаторыя мужчыны называюць непрыстойным адзеньнем.
У маршы таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі гей-супольнасьці й трансгендэры, чый марш быў забаронены ўладамі Стамбула ў канцы чэрвеня. Пратэстоўцы несьлі сьцягі й плякаты ЛГБТ-супольнасьці.
Адзначаецца, што ў апошні час у Турцыі пачасьціліся выпадкі маральнага й фізычнага насільля ў адносінах да жанчын з-за іх зьнешняга выгляду.

корреспондент/вс