88-гадовы паляк здаў на правы кіраваньня аўтамабілем
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        29.07.2017 18:38
                    
                                 
                
                
                    Папярэднія правы ў яго забрала паліцыя за...вельмі хуткую язду.
                
                
                    
                        
Пётр Ліпаtvn24/screen
                     
                
                
                
               
                
                         88-гадовы паляк Пётр Ліпа зь вёскі Гачалкавіцэ на паўднёвым усходзе Польшчы здаў на правы кіраваньня аўтамабілем.  Папярэднія правы ў яго забрала паліцыя за...вельмі хуткую язду,  паведамляе тэлеканал TVN24.
«У мяне ніколі не было аварый, ні на што й ні на каго не наехаў, страхавая кампанія ня выплаціла  ані гроша, ніколі не сядаў за руль пад уплывам алькаголю, але  прызнаюся, што люблю хутка езьдзіць», – кажа пажылы кіроўца.
Ён  настолькі прывязаны да сваёй «Шкоды Фабія», што, нягледзячы на 88-гадовы  ўзрост, ён вырашыў пераздаваць на правы, калі паліцыя забрала  пасьведчаньне.
Мужчына кажа, што адчувае сябе вельмі добра й плянуе  вадзіць аўтамабіль яшчэ 12 гадоў – да 100 гадоў. «Пасьля гэтага аддам  правы й буду чакаць канца», – зазначае Пётр Ліпа.
вс