Logo Polskiego Radia
Print

Польскі фонд арганізаваў сапраўднае вясельле для бяздомнай пары (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.07.2017 16:35
Альдона й Томаш ня маюць дому, жывуць на вуліцы: яны кахаюць адзін аднога – разам ужо 14 гадоў.

Польскі фонд Pro Publico, які займаецца дапамогай людзям у патрэбе, арганізаваў сапраўдны шлюб для бяздомнай пары.

Альдона й Томаш ня маюць дому, жывуць на вуліцы: яны кахаюць адзін аднога – разам ужо 14 гадоў. Цяжкая жыцьцёвая сытуацыя не змагла зьнішчыць іхняга каханьня. Калі яны вырашылі пажаніцца, то нават і ня думалі пра сапраўднае вясельле з увагі на матэрыяльнае становішча.

Наладзіць сапраўдны шлюб узяў на сябе фонд Pro Publico з гораду Познань. Падрыхтоўка да вянчаньня адбывалася ў вялікай таямніцы: пра тое, што ў іх будзе шлюб як і павінна быць, Альдона й Томаш даведаліся перад самым яго пачаткам. Дзякуючы людзям добрай волі шлюб быў і зь лімузінам, і з чырвоным дываном, і з фатографам, які ўлавіў найпрыгажэйшыя моманты. Альдона мела на сабе прыгожую белую сукенку, а Томаш – элегантны касьцюм.

А пасьля вянчаньня быў прыгожы й смачны торт.

вс

фота: профіль фонду Pro Publico ў "Фэйсбуку"

/

/

/

/


/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт