Logo Polskiego Radia
Print

Павялічваецца працягласьць жыцьця ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.07.2017 11:19
У параўнаньні з 1990 годам працягласьць жыцьця мужчын павялічылася амаль на 8 гадоў, жанчын – амаль на 7.
pixabay.com/Public Domain CC0

Галоўнымі прычынамі сьмерці жыхароў Польшчы зьяўляюцца хваробы сардэчна-сасудзістай сыстэмы, анкалягічныя захворваньні, траўмы й атручваньні.
Гарадзкое насельніцтва краіны жыве даўжэй за вясковае.
У Польшчы найкарацей жывуць жыхары цэнтральнага Лодзінскага ваяводзтва (мужчыны – 72 гады, жанчыны – 80 гадоў і 8 месяцаў), найдаўжэй – Падкарпацкага на поўдні краіны (мужчыны – 75 гадоў, жанчыны – 82 гады 1 8 месяцаў).
У Эўропе мужчыны найдаўжэй жывуць у Ісьляндыі, Ліхтэнштэйне й Швэйцарыі – каля 81 года; найкарацей – у Расеі: 64 гады й 7 месяцаў. Жанчыны найдаўжэй жывуць у Гішпаніі й Францыі – 86 гадоў; найкарацей – у Малдове, Расеі і Ўкраіне: каля 77 гадоў (дадзеныя за 2015 год).
У Беларусі сярэдняя працягласьць жыцьця мужчын складае 66 гадоў, а жанчын – 78 гадоў (дадзеныя за 2015 год).

Павялічваецца працягласьць жыцьця ў Польшчы, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне краіны.

У 2016 годзе сярэдняя працягласьць жыцьця мужчын склала 73 гады 9 месяцаў, жанчын – 81 год 9 месяцаў. У параўнаньні з 1990 годам працягласьць жыцьця мужчын павялічылася на 7 гадоў і 7 месяцаў, жанчын – 6 гадоў і 7 месяцаў.

Галоўнымі прычынамі сьмерці жыхароў Польшчы зьяўляюцца хваробы сардэчна-сасудзістай сыстэмы, анкалягічныя захворваньні, траўмы й атручваньні.
Гарадзкое насельніцтва краіны жыве даўжэй за вясковае.

У Польшчы найкарацей жывуць жыхары цэнтральнага Лодзінскага ваяводзтва (мужчыны – 72 гады, жанчыны – 80 гадоў і 8 месяцаў), найдаўжэй – Падкарпацкага на поўдні краіны (мужчыны – 75 гадоў, жанчыны – 82 гады й 8 месяцаў).

У Эўропе мужчыны найдаўжэй жывуць у Ісьляндыі, Ліхтэнштэйне й Швэйцарыі – каля 81 года; найкарацей – у Расеі: 64 гады й 7 месяцаў. Жанчыны найдаўжэй жывуць у Гішпаніі й Францыі – 86 гадоў; найкарацей – у Малдове, Расеі і Ўкраіне: каля 77 гадоў (дадзеныя за 2015 год).

У Беларусі сярэдняя працягласьць жыцьця мужчын складае 66 гадоў, а жанчын – 78 гадоў (дадзеныя за 2015 год).

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт