Logo Polskiego Radia
Print

Рэформа судовай сыстэмы ў Польшчы – пад лупай ЭЗ

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.07.2017 17:03
Эўракамісія дала Варшаве месяц на адказ на яе сумневы й засьцярогі.
Komisja Europejska/materiały prasowe

Эўрапейская камісія накіравала рэкамэндацыі Польшчы ў сувязі са зьменамі ў судовай сыстэме й папярэдзіла аб правядзеньні праверкі з-за парушэньня заканадаўства ЭЗ.

Члены камісіі прызналі, што законапраект аб агульных судах у Польшчы, прыняты парлямэнтам і падпісаны прэзыдэнтам, пагражае незалежнасьці судовай сыстэмы. Камісія таксама выказала заклапочанасьць у сувязі з раней прынятымі плянамі па палітычным прызначэньні судзьдзяў вярхоўных судоў.

Камісія дала Варшаве месяц на адказ на яе сумневы й засьцярогі. Брусэль спасылаецца на артыкул 19-ы Дамовы аб ЭЗ, у якім гаворыцца пра гарантыі незалежнасьці судовай сыстэмы.

Камісія таксама аспрэчвае палажэньні, датычныя пэнсійнага ўзросту судзьдзяў, назваўшы гэта дыскрымінацыяй. Калі Закон аб судах будзе апублікаваны, то Эўракамісія ініцыюе працэдуру санкцый за парушэньне заканадаўства ЭЗ. Яно ў сваю чаргу можа канчаткова трапіць на разгляд у суд Эўрапейскага Зьвязу, які можа прызначыць высокія штрафы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт