Польшча робіць стаўку на дарогі з бэтону
Дзякуючы гэткай паверхні ўлады хочуць зэканоміць на каштоўных рамонтах у будучыні.
Вакол Варшавы ўзьнікае сетка дарогаў з бэтону. Раней гэткія дарогі палякі маглі пабачыць у асноўным за мяжой або на ўчастках аўтамагістралі з Уроцлава(Wrocław) да мяжы зь Нямеччынай. У бліжэйшыя гады дарогаў з бэтону, а не асфальту ўзьнікне ў Польшчы значна больш.
У Мазовіі да 2020 году пабудуюць 250 км дарогаў. У асноўным гэта будуць адрэзкі трасаў S8 з Варшавы ў кірунку Беластока, а таксама з Варшавы ў напрамку горада Пётркаў Трыбунальскі (Piotrków Trybunalski), участак трасу S7 з Варшавы ў Груец (Grójec), траса ў напрамку Любліна, паўднёвая кальцавая Варшавы й аўтастрада A2 у напрамку Міньска Мазавецкага (Mińsk Mazowiecki).
Галоўнае ўпраўленьне па справах нацыянальных дарог і аўтастрадаў вырашыла зрабіць стаўку на дарогі з бэтону там, дзе прадугледжваецца вялікі рух аўтамабіляў, асабліва грузавікоў. Дзякуючы гэткай паверхні чыноўнікі хочуць зэканоміць на каштоўных рамонтах у будучыні, паколькі ў бэтоне не ўтвараюцца, напрыклад, калдобіны.
Будаўнічая кампанія Porr Polska Infrastructure, якая рэалізуе адрэзак трасы S8 паміж горадам Вышкаў(Wyszków) і Остраў Мазавецка(Ostrów Mazowiecka) заінвэставала ў сучасныя машыны для пракладкі бэтону ажно 3 мільёны эўра. Яны дазваляюць пракладаць бэтон адначасова па ўсёй шырыні праезнай часткі дарогі.
Нагадаем, будаўніцтва ўсіх адрэзкаў хуткаснай дарогі з Варшавы ў напрамку Беластока, паміж Вышкавам і мяжой Мазовіі, павінна быць завершана ў сярэдзіне будучага году.
аз