У Туркмэністане дэмантавалі пазалочаны помнік Туркмэнбашы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        24.07.2017 17:54
                    
                                 
                
                
                    З 1999 года Туркмэнбашы атрымаў афіцыйны тытул - пажыцьцёвы прэзыдэнт.
                
                
                    
                        
Пазалочаная статуя Сапармурата Ніязава (Туркмэнбашы), якая круцілася ўсьлед за сонцам, перанесеная з цэнтра Ашхабада на ўскраіну горада ў 2011 годзеyoutube.com/screen
                     
                
                
                
               
                
                         У Туркмэністане дэмантавалі пазалочаны помнік першаму прэзыдэнту краіны Сапармурату Ніязаву (Туркмэнбашы).
Помнік разьмяшчаўся ў Ашхабадзе на праспэкце Махтумкулі, які праходзіць па цэнтры сталіцы перад будынкам МУС краіны. Скульптура адлюстроўвала Туркмэнбашы, які сядзіць у крэсьле ў генэральскім мундзіры.
Тэрыторыя вакол будынку МУС і помніка больш за месяц таму была абгароджаная будаўнічым плотам у сувязі з рэканструкцыяй тратуараў. Калі пасьля заканчэньня рэканструкцыі плот прыбралі, помніка перад будынкам МУС не аказалася.
Гэта ўжо ня першы дэмантаваны помнік Туркмэнбашы ў Ашхабадзе. Раней, у 2011 годзе з цэнтральнай часткі горада была перанесеная на яго ўскраіну знакамітая пазалочаная статуя Сапармурата Ніязава, якая круцілася ўсьлед за сонцам.
Сапармурат Ніязаў быў першым прэзыдэнтам Туркмэністана з моманту атрыманьня незалежнасьці. Ён займаў пасаду з 1990 года па сьнежань 2006 года, ажно да сваёй сьмерці. З 1999 года Туркмэнбашы атрымаў афіцыйны тытул - пажыцьцёвы прэзыдэнт.
інтэрфакс/вс