Logo Polskiego Radia
Print

Маці беларуса, які ваяваў за Ўкраіну, папрасіла дапамогі ў Пятра Парашэнкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.07.2017 15:15
Яе сын быў затрыманы ў Беларусі й прыгавораны да 5 гадоў пазбаўленьня свабоды.
Людміла ПосьпіхЛюдміла Посьпіхyoutube.com/screen

Маці беларуса Тараса Аватарава (да 2011 года ён насіў прозьвішча Посьпіх), асуджанага ў Беларусі на 5 гадоў за правоз зброі з Украіны ў Беларусь, зьвярнулася па дапамогу да прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.

Як паведамляе ўкраінскае «Громадське радіо», Людміла Посьпіх заклікала Парашэнку «абараніць ня толькі майго сына, але і ўсіх дабравольцаў, якія ваявалі й ваююць за цэласнасьць Украіны». Паводле жанчыны, гэтыя людзі сёньня аказаліся непатрэбнымі ні ва Ўкраіне, ні ў дзяржавах, дзе яны жылі.

Людміла Посьпіх лічыць, што яе сына, які ваяваў у атрадзе «Правага сэктару», у Кіеве захапілі й перадалі ў Беларусь расейскія спэцслужбы. Паводле яе, зброю, якая была знойдзеная ў яе сына, яму падкінулі. Жанчына мяркуе, што беларусы хацелі прадэманстраваць Маскве, што змагаюцца з «Правым сэктарам», які ў Расеі зьяўляецца забароненай арганізацыяй.

29-гадовы на той час Тарас Аватараў быў затрыманы ў лістападзе 2015 года на чыгуначным вакзале пасьля вяртаньня з Украіны.

Як паведамілі беларускія праваахоўныя органы, у яго пры сабе была бронекамізэлька, сыгнальны пісталет і самаробнае выбуховае прыстасаваньне.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт