Талібан узяў адказнасьць за выбух у Кабуле
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        24.07.2017 09:05
                    
                    Тэракт забраў жыцьці больш чым 20 мірных жыхароў.
                
PAP/EPA/HEDAYATULLAH AMID
                     
Талібан узяў адказнасьць за выбух у Кабуле
Тэракт забраў жыцьці больш чым 20 мірных жыхароў.
Адказнасьць за выбух у сталіцы Афганістана Кабуле, ахвярамі якога сталі ня менш за 35 чалавек, узялі на сябе баевікі руху Талібан.
Паводле дадзеных міністэрства ўнутраных спраў краіны, у выніку нападу больш за 40 чалавек атрымалі раненьні. Усе загінулыя й пацярпелыя былі мірнымі грамадзянамі.
Тэракт зьдзейсьніў сьмяротнік, мэтай якога, як мяркуецца, быў мікрааўтобус, у якім ехалі прадстаўнікі міністэрства шахтаў і горнай прамысловасьці Афганістана.
12 ліпеня паведамлялася, што ў правінцыі Фарах на захадзе Афганістана баевікі Талібану атакавалі пасажырскі аўтобус, высадзілі зь яго семярых грамадзянскіх асоб і расстралялі іх.
інтэрфакс/вс
Адказнасьць за выбух у сталіцы Афганістана Кабуле, ахвярамі якога сталі ня менш за 35 чалавек, узялі на сябе баевікі руху Талібан.Паводле дадзеных міністэрства ўнутраных спраў краіны, у выніку нападу больш за 40 чалавек атрымалі раненьні. Усе загінулыя й пацярпелыя былі мірнымі грамадзянамі.