Лукашэнка ня ўзяў міністраў да сябе ў самалёт
Увечары 20 ліпеня дэсант беларускіх чыноўнікаў высадзіўся ў Кіеве. На 21 ліпеня заплянаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі й Пятра Парашэнкі — спачатку сам-насам, а пасьля - у пашыраным фармаце.
Беларускага лідара падчас афіцыйнага візыту ва Ўкраіну суправаджае сьвіта міністраў. Усе яны прыляцелі ў Кіеў звычайным рэйсам "Белавія" — пра гэта сьведчаць здымкі, зробленыя ў аэрапорце "Жуляны".
Аляксандр Лукашэнка таксама прыляцеў у Кіеў увечары 20 ліпеня. Але ён зьдзейсьніў гэтае падарожжа на "сваім" "Боінгу".
Сустрэча Парашэнкі й Лукашэнкі адбудзецца раніцай, у пятніцу, 21 ліпеня й працягнецца ня больш за паўтары гадзіны. Яна пачнецца ў 11:00, а ў 12:30 прэзыдэнт Украіны й кіраўнік Беларусі зробяць сумесную заяву для СМІ.

Звычайным рэйсам прыляцелі, у прыватнасьці, першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі, віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, міністар замежных спраў Уладзімір Макей, культуры Барыс Сьвятлоў, інфармацыі Лілія Ананіч, прымысловасьці Віталь Воўк.
Аляксандр Лукашэнка таксама прыляцеў у Кіеў увечары 20 ліпеня. Але ён зьдзейсьніў гэтае падарожжа на "сваім" "Боінгу".
Сустрэча Парашэнкі й Лукашэнкі адбудзецца раніцай, у пятніцу, 21 ліпеня й працягнецца ня больш за паўтары гадзіны. Яна пачнецца ў 11:00, а ў 12:30 прэзыдэнт Украіны й кіраўнік Беларусі зробяць сумесную заяву для СМІ.
паводле эўрарадыё/вс
фота: міжнародны аэрапорт "Кіеў-Жуляны"
На пярэднім пляне: міністар прамысловасці Беларусі Віталь Воўк (зьлева), міністар культуры Беларусі Барыс Сьвятлоў (справа), за імі (у белым пінжаку) - міністар інфармацыі Лілія Ананіч
...а Лукашэнка прыляцеў адзін на "сваім" самалёце, фота: president.gov.by