Мастакі зь Беларусі й Польшчы ўдзельнічаюць у гістарычным пленэры (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.07.2017 07:12
Мастацкі гістарычны пленэр у Беластоку арганізавала Беларускае гістарычнае таварыства.
Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Маладыя мастакі зь Беларусі й Польшчы прымаюць удзел у мастацкім гістарычным пленэры ў Беластоку, які арганізавала Беларускае гістарычнае таварыства.
Паводле старшыня таварыства прафэсара Алега Латышонка, гэтая задума нарадзілася некалькі гадоў таму, калі ў беластоцкай базавай школе №4, дзе вывучаецца беларуская мова, была паказаная выстава партрэтаў вядомых людзей Падляшша. “Я падумаў, што гэта вельмі добрая ідэя, каб да беларускай гісторыі прыцягнуць маладых людзей”, кажа прафэсар Латышонак. Рэпартаж Яраслава Іванюка.
слухайце далучаны гукавы файл