Заходнія СМІ зноў напісалі пра „польскія канцлягеры”
У сувязі з гэтым свой пратэст заявіў Дзяржаўны музэй Аўшвіц-Біркенаў у Асьвенцыме.
У аўторак Кейт Мідлтан і прынц Уільям, якія пабывалі ў Польшчы, наведалі былы нямецкі канцэнтрацыйны лягер Штутхаф на польскім Ўзьбярэжжы. Тым часам, амэрыканскае тэлебачаньне CNN, паведамляючы пра візыт герцагскай пары, выкарыстала фармулёўку „польскі канцэнтрацыйны лягер”.
Падобным чынам паступілі й іншыя СМІ на Захадзе, у прыватнасьці, USA Today, Time, Daily Mirror, Daily Mail і Sky News.
У сувязі з гэтым свой пратэст заявіў Дзяржаўны музэй Аўшвіц-Біркенаў у Асьвенцыме. На Твітэры кіраўніцтва музэйнай пляцоўкі нагадала, што „Штутгаф” быў гітлераўскім канцлягерам.
Пасьля гэтага амэрыканскія СМІ ўнесьлі папраўкі ў свае інфармацыі.
interia.pl/аз
У аўторак Кейт Мідлтан і прынц Уільям, якія наведвалі Польшчу, наведалі былы нямецкі канцэнтрацыйны лягер "Штутгаф" на польскім узьбярэжжы Балтыкі. Тым часам, амэрыканскае тэлебачаньне CNN, паведамляючы пра візыт герцагскай пары, выкарыстала фармулёўку „польскі канцэнтрацыйны лягер”.
PAP/Dominik Kulaszewicz
Падобным чынам паступілі іншыя заходнія СМІ, у прыватнасьці, USA Today, Time, Daily Mirror, Daily Mail і Sky News.
PAP/Dominik Kulaszewicz
У сувязі з гэтым свой пратэст выказаў Дзяржаўны музэй Аўшвіц-Біркенаў у Асьвенцыме. На "Твітэры" кіраўніцтва музэйнай установы нагадала, што „Штутгаф” быў гітлераўскім канцлягерам.
PAP/Dominik Kulaszewicz
Пасьля гэтага амэрыканскія СМІ ўнесьлі папраўкі ў свае паведамленьні.
interia.pl/аз