Кейт Мідлтан і прынц Уільям пачалі візыт у Польшчу (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        17.07.2017 16:14
                    
                                 
                
                
                    У Гданьску яны будуць пачаставаныя традыцыйным лікёрам Goldwasser, які ўтрымлівае сусальнае золата, і польскімі варэнікамі. 
                
                
                    
                        
PAP/Jacek Turczyk
                     
                
                
                
               
                
                         Сёньня Кейт Мідлтан і прынц Уільям разам з двума сваімі дзецьмі пачалі візыт у Польшчу.
Паводле Канцылярыі прэзыдэнта, візыт герцага й герцагіні Кембрыджскіх – гэта знак павагі й сяброўства паміж Польшчай і Вялікабрытаніяй.
Візыт пачаўся абедам, які выдаў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай Агатай. Пасьля гэтага герцагская пара пашпацыравала па Кракаўскім Прадмесьці – адной з важнейшых вуліц  сталіцы. Наступным пунктам праграмы стала наведваньне Музэя Варшаўскага  паўстаньня ў суправаджэньні кіраўніка Польшчы й яго жонкі.
Кейт Мідлтан і прынц Уільям прабудуць у Польшчы да серады. Акрамя Варшавы, яны  наведаюць Гданьск. У гэтым балтыйскім горадзе герцаг і герцагіня Кембрыджскія будуць пачаставаныя традыцыйным гданьскім лікёрам Goldwasser,  які ўтрымлівае сусальнае золата, і польскімі варэнікамі. Акрамя  таго, яны таксама наведаюць Эўрапейскі цэнтар салідарнасьці, прысьвечаны  гісторыі прафсаюзнага руху «Салідарнасьць».
У Варшаве прынц Уільям і яго жонка будуць жыць у палацы "Бэльвэдэр".
З Польшчы Кейт і Уільям адправяцца ў Германію, дзе сустрэнуцца, у прыватнасьці, з Ангелай Мэркель.
вс
PAP/Bartłomiej Zborowski
 
 
 
PAP/Bartłomiej Zborowski
 
 
 
PAP/Bartłomiej Zborowski
 
 
 
Палац "Бэльвэдэр", PAP/Radek Pietruszka
 
 
 
PAP/Marcin Kmieciński
 
PAP/Paweł Supernak
 
 
 
PAP/Jacek Turczyk
 
PAP/Jacek Turczyk