Вікторыя Азаранка паднялася ў тэнісным рэйтынгу адразу на 482 месцы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        17.07.2017 08:11
                    
                                 
                
                
                    Месяц таму, пасьля вяртаньня ў вялікі тэніс, Вікторыя была ўсяго толькі 683-й.
                
                
                    
                        
Вікторыя Азаранкаcommons.wikimedia.org/Christian Mesiano/CC BY-SA 2.0
                     
                
                
                
               
                
                          
У абноўленым рэйтынгу Міжнароднай тэніснай асацыяцыі беларуска Вікторыя Азаранка займае 201 месца. Месяц таму, пасьля вяртаньня ў вялікі тэніс, Вікторыя была ўсяго толькі 683-й. Але дзякуючы пасьпяховай гульні на Ўімблдоне (беларуская тэнісістка дабралася да 1/8 фінала), яна зрабіла скачок адразу на 482 месцы!
Новы рэйтынг WTA апублікаваны раніцай у панядзелак. У жаночым разрадзе яго ўпершыню ў кар'еры ўзначальвае чэская тэнісістка Караліна Плішкава. Далей ідуць румынка Сімона Халеп і немка Ангеліка Кербэр.
Лепшая зь беларусак — Аляксандра Сасновіч — разьмясьцілася на 100-м радку рэйтынгу.
У мужчынскім рэйтынгу на першым месцы брытанец Эндзі Марэй, другі — гішпанец Рафаэль Надаль. А швэйцарац Роджэр Фэдэрэр, які ў нядзелю выйграў Уімблдон восьмы раз у кар'еры, пацясьніў з трэцяга месца сэрба Новака Джокавіча.
эўрарадыё/вс