Польскія беларусы рыхтуюцца да Зьезду беларусаў сьвету
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
13.07.2017 07:04
Сярод дэлегатаў - прафэсар Беластоцкага ўнівэрсытэту, гісторык Алег Латышонак.
Прафэсар Алег Латышонакфота: radyjo.net/Я.Іванюк
У бліжэйшыя выходныя ў Менску адбудзецца Зьезд беларусаў сьвету, які ўжо сёмы раз ладзіць Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». У сталіцы Беларусі сустрэнуцца дэлегаты з амаль 20-ці краінаў плянэты, якія абяруць новыя ўлады арганізацыі.
Выніковыя дакумэнты зьезду будуць выпрацоўвацца ў трох сэкцыях: Беларуская дзяржаўнасьць: станаўленьне, рэаліі, пэрспэктывы; Беларуская дыяспара й Беларусь: стратэгія ўзаемадзеяньня ў сучасных умовах; Беларуская мова й культура: аснова нацыянальнай дзяржаўнасьці.
У Менск на VII Зьезд беларусаў сьвету зьбіраецца таксама дэлегацыя беларусаў з Польшчы, між іншым, прафэсар Беластоцкага ўнівэрсытэту Алег Латышонак – старшыня Беларускага гістарычнага таварыства. Зь ім размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце далучаны гукавы файл
VII Зьезд беларусаў сьвету пачне працу ў 10 гадзін раніцы ў суботу. Напярэдадні а 18.00 у Мастацкай галерэі «Інстытут культуры» (Кастрычніцкая пл. 1, Палац Рэспублікі) адбудзецца адкрыцьцё выставы «Зора й Вітаўт», прымеркаванай да 90-годзьдзя беларускіх дзеячаў у ЗША Зоры й Вітаўта Кіпеляў.