Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве ўшанавалі памяць ахвяраў Валынскай разьні (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.07.2017 15:01
Дзень памяці ахвяраў генацыду, зьдзейсьненага ўкраінскімі нацыяналістамі адзначаецца ў Польшчы ўпершыню.
PAP/Rafał Guz

У Варшаве ўшанавалі памяць ахвяраў Валынскай разьні (ФОТА)
Дзень памяці ахвяраў генацыду, зьдзейсьненага ўкраінскімі нацыяналістамі адзначаецца ў Польшчы ўпершыню.
У Варшаве ля Помніка-магілы невядомага жаўнера адзначылі Дзень памяці палякаў - ахвяр генацыду, зьдзейсьненага АУН-УПА на ўсходніх рубяжах ІІ Рэчы Паспалітай.
Дзень памяці ахвяр генацыду, зьдзейсьненага ўкраінскімі нацыяналістамі на жыхарах усходніх тэрыторыяў даваеннай Польшчы, які выпадае 11 ліпеня, адзначаецца ў краіне ўпершыню. Ён быў заснаваны Сэймай Польшчы годам таму.
У адмысловай заяве дэпутаты падкрэсьлілі тады, што ахвяры злачынстваў, учыненых у 1940-х гадах украінскімі нацыяналістамі не былі належным чынам ушанаваныя, а масавыя забойствы не былі названыя генацыдам.
У 1943-1945 гадах на ўсходніх тэрыторыях тагачаснай Польшчы былі забітыя больш за 100 тысяч польскіх грамадзянаў, у асноўным сялянаў. Іх дакладная колькасьць дагэтуль не вядома.
Гэтыя дзеяньні былі заплянаваны й праведзены Арганізацыяй украінскіх нацыяналістаў і Ўкраінскай паўстанцкай арміяй. Цяпер іх называюць Валынскай разьнёй або злачынствам. Кульмінацыйным момантам гэтай акцыі была крывавая нядзеля 11 ліпеня 1943 году, калі ўкраінскія нацыяналісты напалі на амаль 100 польскіх вёсак у трох паветах.
Арганізатарам сёньняшніх мерапрыемстваў зьяўляюцца грамадзкія арганізацыя.
аз

PAP/Rafał

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт